Дырэктар прадстаўніцтва карпарацыі ISAR Алена Лаеўская паведаміла, што такія крокі не звязаныя “з сумнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй” у Беларусі. “Гэта ўнутранае рашэнне карпарацыі”, – сказала яна.

Лаеўская таксама заявіла, што адной з прычын закрыцьця прадстаўніцтва карпарацыі з’яўляецца “не вельмі празрысты” працэс рэгістрацыі малых грантаў.

“З аднаго боку ён досыць кароткі цяпер, з другога боку мы назіралі, што вельмі актыўныя арганізацыі, якія маглі рабіць вельмі добрыя праекты, па якіх-небудзь прычынах не атрымлівалі гэтую рэгістрацыю”, – патлумачыла яна. Такім чынам, карпарацыя “магла аказваць падтрымку вельмі невялікай групе арганізацый, прычым за бортам заставаліся вельмі добрыя праекты”.

ISAR 11 гадоў аказвала ў Беларусі грантавую падтрымку праектам, накіраваным на падвышэнне свядомасці і актыўнасці грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, якія тычацца навакольнага асяроддзя. Усяго з дапамогай ISAR было рэалізавана болей  за 200 праектаў. Штогод карпарацыя выдаткоўвала на гэтыя мэты прыкладна 50 тыс. даляраў.



Поделиться ссылкой: