Паводле слоў работнікаў, ім патэлефанаў на змену галоўны інжынер ЖКГ і загадаў запаліць кацёл, што іх вельмі здзівіла. Хуткім часам пад’ехала заднім ходам да дзвярэй кацельнай «Газэль» і з яе сталі выгружаць пакункі памерамА-4у абгортачнай паперы. Затым з памяшкання работнікаў выгналі:

— Там атрымаўся інцыдэнт з нашым электрыкам, ён ухапіў паперку гэтую, упакоўка была падраная,

і да яго кінуўся спартовага целаскладу чалавек, у гарнітуры і пры гальштуку, і забраў. На паперцы было напісана «бюлетэнь»

 Было ўсё ўпакавана ў абгортачную паперу, абмотана вяроўчынай і заліта сургучовай пячаткай.

Як сказалі супрацоўнікі, палілі бюлетэні з 13 да 15 гадзін. У 20 гадзін кацёл быў яшчэ гарачы і ў ім было шмат попелу з абвугленымі паперамі.

Кацёл «Водаканала» — гэта, па словах сведкаў, ўжо было трэцяе месца, дзе палілі пакункі з бюлетэнямі.



Поделиться ссылкой: