Як паведамляе Польскае радыё для замежжа, ў кнізе акрамя тэкста аўтара змешчана факсіміле стэнаграмы сесіі Вярхоўнага Савета, на якой была абвешчана і канстытуцыйна зацверджана незалежнасць Беларусі, перапарадкаваныя саюзныя міністэрствы, ведамствы, прадпрыемствы, лясы і нетры, ўся сістэма гаспадаркі, эканомікі і кіравання ва ўласнасць і распараджэнне незалежнай дзяржавы Беларусі.

Афіцыйныя беларускія ўлады гэтае свята аніяк не адзначаюць. Хаця пра тое, што незалежнасць – гэта найважнейшая каштоўнасць, зараз загаварыў нават Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, як сведчаць абнародаваныя дакументы па выніках галасавання па прыняццю дэкларацыі аб незалежнасці, дэпутат Лукашэнка наўпрост адсутнічаў у той дзень у залі пасяджэнняў і за лёсавызначальны для краіны дакумент не галасаваў.

Поделиться: