Тым самым фактычна была абвешчана незалежнасць БССР.

Як падкрэслівае ў сваёй кнізе «Сем гадоў адраджэньня…» Сяргей Навумчык, супраць надання Дэкларацыі ад дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага акту выступіў дэпутат Лукашэнка.

Тая сесія адбывалася на трэці пасля правалу путчу ГКЧП дзень і праходзіла досыць бурна.

24 жніўня БНФ вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч людзей, а ў залу, дзе адбываліся пасяджэньні, Валянцінам Голубевым, Зянонам Пазняком і Галінай Сямдзянавай быў унесены бел-чырвона-белы сцяг,

а потым дэпутаты ад фракцыі БНФ не дапусцілі да трыбуны галоўнага камуніста Беларусі Анатоля Малафеева.

24 жніўня старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, што дагэтуль займаў пасаду намесніка старшыні.

19 верасня 1991 г. сесія Вярхоўнага Савета прыняла рашэнне называць БССР надалей Рэспубліка Беларусь, у скарочаных назвах – Беларусь.

Тады ж была прынята пастанова Вярхоўнага Савета аб дзяржаўных сімвалах. Дзяржаўным сцягам абвяшчаўся бел-чырвона-белы сцяг, гербам – «Пагоня».



Поделиться ссылкой: