Зараз актывісты з каманды Уладзіміра Някляева распачалі кампанію па збору подпісаў за тое, каб беларускія чыноўнікі давалі людзям справаздачу аб сваіх даходах. Подпісы збіраюцца натуральным шляхам: ад дзвярэй да дзвярэй.

“Гэта адзін з першых крокаў новай стратэгіі”, — распавёў Уладзімір Пракопавіч “Народнай Волі”. Мы выступаем за тое, каб усё было празрыста. Мы хочам, каб людзі ведалі, на якія грошы сёння жывуць чыноўнікі і якія даходы яны атрымліваюць. Бо гэтыя самыя чыноўнікі нанятыя на працу народам. Увогуле мы плануем сабраць не менш за 150 тысяч подпісаў грамадзян, якія потым будуць перададзены на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода. Акрамя таго, у межах новай стратэгіі мы будзем збіраць подпісы беларусаў за тое, каб прыватызацыя ці продаж буйных айчыных прадпрыемстваў адбываліся празрыста і галосна. Каб усе ведалі, каму і на якіх умовах тут нешта прадаецца, бо пакуль што усё адбываецца без нас…”




Поделиться ссылкой: