Падставай стала мэтанакіраваная замена беларускамоўных шыльдаў з назвамі населеных пунктаў на расійскамоўныя ў Глыбоцкім, часткова Шаркоўшчынскім і Ушацкім раёнах Віцебшчыны. Раней на зварот ТБМ Глыбоцкі райвыканкам даў фармальную адпіску.

Паколькі прыватныя звароты і зварот грамадскай арганізацыі ў мясцовыя органы не паўплывалі на сітуацыю, то ў чацвер адбудзецца масавая атака лістамі адпаведных структур.

Арганізатары флэш-мобу заклікаюць людзей мадыфікаваць тэксты звароту і ставіць пытанні такім чынам, каб улады мусілі даваць індывідуальныя адказы, а не агульную адпіску, напрыклад, канкрэтныя параграфы ў заканадаўстве, планы па замене шыльдаў на беларускамоўныя, адказныя арганізацыі, прычыны замены шыльдаў, кошты, звязаныя з заменай і г.д.

 У сетцы размешчаны і адрасы ўстаноў:

Старшыні раённага Выканаўчага

камітэта Морхату А. В.

211070, Віцебская вобл.,

г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Старшыні абласнога Выканаўчага

камітэта Касінцу А. Н.

210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6

Генеральнаму дырэктару

РУП «Витебскавтодор»

Каноплічу А.А.

210026, г. Віцебск, вул. Суворава, 16

Намесніку міністра транспарту і камунікацый

дырэктару Дэпартамента «Белавтодор»

Лыціну А. М.

220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 37

Арганізатары флэш-мобу надрукавалі і ўзорны тэкст: “Звяртаюся з патрабаваннем патлумачыць прычыны масавага і паслядоўнага пераводу шыльдаў з назвамі населеных пунктаў у Глыбоцкім раёне з беларускай мовы на расійскую. Між іншым, маюцца на ўвазе назвы вёсак Рошча, Чашкі, Асінаўка, Зябкі, Галінава, Рабчонкі, Удзела, Панфілаўшчына, Луцк-Масарскі. Адначасова звяртаю ўвагу на тое, што гэтая замена супярэчыць закону аб геаграфічных назвах, з’яўляецца непрыемным выняткам у маштабе вобласці і краіны, а таксама пярэчыць шматгадовай традыцыі Рэспублікі Беларусь. Больш за тое, мэтазгоднасць такой замены супярэчыць вынікам афіцыйнага перапісу насельніцтва 2009 года, паводле якіх у Глыбоцкім раёне колькасць беларускамоўнага насельніцтва ў вёсках перавышае 90%, а ў горадзе 50-60%. У сувязі з гэтым прашу спыніць прэцэдэнт, а ўжо замененыя шыльды замяніць беларускамоўнымі”.



Поделиться ссылкой: