Спаборніцтвы ў прафесійным майстэрстве — традыцыя індустрыі прыгажосці. Але да нядаўняга часу гэта адбывалася толькі ў сферы манікюру, макіяжу і цырульнага мастацтва. Імклівае развіццё і заканамерны ўзрост папулярнасці індустрыі СПА ў апошнія гады паставіў спецыялістаў гэтай перспектыўнай галіны перад вострай патрэбай нарошчваць сваё майстэрства і кампетэнтнасць.

У нашай краіне ўпершыню арганізуецца мерапрыемства, якое сабярэ на адной пляцоўке лепшых масажыстаў з усёй Беларусі. Спецыялісты прапануюць усім зацікаўленым паказаць сваё ўменне рабіць якасны і карысны спа-масаж.

Аргкамітэт зазначае, што паказаваць сваё майстэрства будуць толькі прафесіяналы, чые здолнасці падцвярджаюць дыпломы і сертыфікаты.

Чэмпіянат па спа-масажу — гэта прадуманае і цэласнае, сур’ёзнае, складанае спаборніцтва плюс маляўнічае, зачаравальнае дзейства. Высокае майстэрства ўдзельнікаў, строгасць суддзяў, ўвага і падтрымка гледачоў — усе гэтыя складнікі прафесійных спаборніцтваў дапаўняюцца атрыбутыкай спа з мігаценнем свечак, водарам дзіўных маслаў, артыстызмам і адухоўленасцю саміх майстроў.

Паглядзець на экзатычнае і цікавае дзейства можна будзе 3 верасня на веладроме “Мінск-Арэны”.



Поделиться ссылкой: