Падчас паездкі людзям у аўтобусах дэманстраваліся дакументальныя фільмы, прысвечаныя знакавым асобам у гісторыі Беларусі, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.

Лідар руху салідарнасці “Разам” Алесь Макаеў паведаміў “Народнай Волі”, што такім чынам людзі вырашылі ўшанаваць памяць соцень тысяч чалавек, якія загінулі ў лагерах ці былі расстраляныя супрацоўнікамі НКВД.

У Катыньскай зямлі ляжаць парэшткі не толькі палякаў, але і беларусаў. Удзельнікі акцыі запаляць на магілах свечкі і ўскладуць кветкі.



Поделиться ссылкой: