Аказваецца, у Сочы Лукашэнка не толькі адпачывае. Сёння ў Сочы ён сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Праўда, прэс-службы кіраўнікоў абышліся толькі кароткімі афіцыйнымі паведамленнямі кшалту: кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых беларуска-расійскіх адносін, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, тэму інтэграцыйнага будаўніцтва на постсавецкай прасторы, у прыватнасці, развіцця супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Поделиться: