Пазняк: «Дні путчу мне моцна адбіліся ў свядомасці. Яны сталі пярэдаднем Незалежнасці Беларусі. Менавіта правал путчу стварыў унікальную магчымасць здабыць свабоду для нашай краіны. І мы скарысталі гэтую магчымасць.

Пачатак путчу не заспеў мяне дома, і пакуль я прыехаў у Вярхоўны Савет (здаецца, недзе каля 11-ай), дык там ужо сабраліся дэпутаты Апазіцыі БНФ, якія жылі ў Мінску. І дарма час не марнавалі. Праца кіпела.

Галоўная нашая мэта была — арганізаваць грамадзкі супраціў путчыстам.

20 жніўня было ўтворана Беларускае Згуртаваньіне Вайскоўцаў, куды крыху пазіьней уступіла бальшыня мужчын-фронтаўцаў. 21 жніўня на плошчы перад Вярхоўным Саветам маніфеставалі ўжо тысячы людзей. І якраз у гэты дзень путч праваліўся. У камуністаў пачаўся перапалох. Цяпер, як кажуць, нам трэба было — “Па конях, і да свабоды!”. Прытым – хутка, пакуль Масква была занята сама сабой.

У нас было толькі некалькі дзён, і гэтыя дні сталі для Беларусі гістарычнымі.  Незалежнасць была здабыта»


Поделиться: