Кампазіцыя будзе ўяўляць сабой лаўку ў выглядзе абрэвіятуры WWW. Акрамя сваёй непасрэднай функцыі помнік будзе яшчэ і бясплатна даваць доступ у інтэрнэт праз Wi-Fi.

Дызайнеры прапануюць усталяваць помнік на Малой Садовай вуліцы. Але магчымы і іншыя варыянты. Калі гарадскія ўлады дазволяць, то ў паўночнай сталіцы могуць з’явіцца дзесяць такіх аб’ектаў.

Прадстаўнік дызайн студыі Кірыл Каробкін паведаміў выданню Cnews, што цягам першых жа сутак пасля таго, як на сайце Trendico з’явілася інфармацыя пра помнік інтэрнэту, да праекта выказалі жаданне далучыцца некалькі дызайн-студый і інвестараў.

Ініцыятары праекта заяўляюць, што ідэя можа выклікаць крытыку з боку ўлад, грамадскіх і архітэктурных арганізацый. Яны прапаноўваюць усім ахвотным паўдзельнічаць у апытанні і абмеркаванні яго мэтазгоднасці на webmonument.ru.

Кампанія, якая прапанавала ідэю стварэння помніка інтэрнэту, у асноўным займаецца стварэннем для iPhone і iPad, а таксама сайтаў і лагатыпаў.

Падобныя ідэі рэалізаваныя ў двух расійскіх гарадах – Кіславодску (помнік у выглядзе планеты Зямля з прамянямі ад яе) і ў Самары (малпа з клавіятурай у руках).

Поделиться ссылкой: