У інтэрв’ю газеце “Вечерний курьер»; чыноўнік, адказваючы на пытанне якія прымаюцца захады, каб пашырыць сферу ўжывання беларускай мовы ў сістэме адукацыі Брэста, адзначыў:

— Калі бацькі жадаюць, каб іх дзеці вучыліся  ў беларускамоўных класах, – гэта іх законнае права. Ад аддзела адукацыі патрабуецца толькі рэалізаваць яго, нават калі ў такі клас прыйдзе ўсяго адзін вучань. Іншая справа, што жадаючых вучыцца ў беларускамоўных класах, як паказвае жыццё, у Брэсце вельмі мала. Так, у новым навучальным годзе па заявах бацькоў такі клас з´явіцца ў пачатковай школе № 34. Многа гадоў выкладанне прадметаў у пачатковай школе гімназіі № 3 вядзецца выключна па-беларуску. А ўвогуле, каб пашырыць сферу ўжывання роднай мовы, варта кожнаму пачаць з сябе.

Поделиться ссылкой: