«Мы не павінны паддацца на гэта, – сказаў ён. – Злучаным Штатам, Раіі і краінам ЕЗ давядзецца павялічыць сваё назіранне і кантроль за Беларуссю, каб быць гарантаванымі супраць любога распаўсюджання ядзернага паліва, «але я не думаю, што ёсць сур’ёзная пагроза».

Дэйвід Крэймер – выканаўчы дырэктар “Freedom House”(ЗША), які раней займаў пасаду намесніка дзяржсакратара ЗША ў пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы.

Томі Вітор, прэсавы сакратар нацыянальнай бяспекі ЗША заявіў, што ЗША заўсёды лічылі, што пытанні ядзернай бяспекі нельга ўвязваць са звычайнай палітыкай, улічваючы іх важнасць для міжнароднай бяспекі, і што адміністрацыя Абамы «спадзяецца, што мы можам знасці шлях наперад бліжэйшымі тыднямі ці месяцамі».

Расійскія чыноўнікі пакуль сітуацыю не каменціруюць.

Афіцыйны Мінск заявіў сёння пра замарожванне сумесных праектаў па абмене высокаўзбагачаным ядзерным палівам. Гэтыя праекты прапрацоўваліся сумесна з ЗША ў рамках ініцыятывы па зніжэнні глабальнай пагрозы. Беларускія ўлады заявілі, што гэта іх адказ на эканамічныя санкцыі ЗША.

Беларусь з’яўляецца апошняй краінай на тэрыторыі былога СССР, апроч Расіі, з вялікімі запасамі высокаўзбагачанага ўрану, якія маглі б быць выкарыстаныя для вытворчасці ядзерных бомб у выпадку, калі б былі ўзбагачаныя да дастаткова чыстай ступені.

Поделиться: