Нарадзіўся Уладзімір Грыгор’еў 5 красавіка 1941 года ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1969 годзе скончыў сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1985-ым – акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Уладзімір Грыгор’еў працаваў памочнікам камбайнёра, працаваў у раённай газеце. Быў першым сакратаром райкама камсамола, а потым працаваў у Магілёўскім абкаме камсамола. Грыгор’еў рабіў кар’еру па партыйнай лініі і ў 1974 годзе заняў пасаду сакратара ЦК ВЛКСМ. Пасля гэтага працаваў ў абкаме кампартыі ў Брэсце. Ад 1986 года працаваў ў Віцебску першым сакратаром. Ад 1997 года стаў Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь ў Расійскай Федэрацыі.

Поделиться ссылкой: