Інтэрнэт-сайты паведамілі пра адпачынак Аляксандра Лукашэнкі раней, але афіцыйнага пацверджання гэтага выезду не было.

Пасля вяртання Лукашэнкі мае адбыцца важная пашыраная калегія Нацбанка з удзелам кіраўнікоў урада. Краіна працягвае знаходзіцца ў фінансавым крызісе. Валюта застаецца недаступнай прыватным асобам і малому ды сярэдняму бізнэсу. У выніку гэтага рубель на чорным рынку працягвае падзенне.

Поделиться: