У чацвер 18 жніўня журналіста Ірына Халіп наведала Наваполацкай калоніі свайго мужа, былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Спн.Ірына расказала карэспандэнту «НН», як прайшло спатканне.

Image 41970

Image 41970

«Я не пазнала яго. Першая думка была, што адміністрацыя калоніі прывяла да мяне нейкага чужога дзядзьку. Ён паголены — без барады, вусоў, лысая галава. Выліты Брус Уіліс»,

— кажа Ірына Халіп. Саннікаў расказаў што пэўны час хадзіў з паголенай галавой, але з барадой. Калі ж заўважыў, што сам сабе нагадвае Шаміля Басаева, вырашыў згаліць і бараду. Па словах журналісткі, яна такім мужа ніколі не бачыла. Андрэю Саннікаву давялося памахаць жонцы рукой, каб яна яго пазнала.

Спатканне працягвалася каля двух гадзін. Журналіста адзначыла, што ўмовы для сустрэч у калоніі нагадваюць Валадарку — кабінка, тэлефон, шкло. Адзінае, што тут кабінак нашмат больш.

Анрэй Саннікаў працуе на вытворчасці гофра-картонных скрыняў. Вытворчасць шкодная, Андрэй Алегавіч моцна кашляе. Але, па яго словах, тут кашляюць усе, бо экалогія надзвычай кепская. Побач з іхняй брыгадай вараць мыла і вырабляюць поліэтылен.

Умовы ўтрымання ў калоніі досыць суровы. У карцэр можна трапіць за выпадкова расшпілены гузік на робе.

У размове закранулі тэму вызвалення дзевяці палітвязняў. Па словах Ірыны Халіп, Саннікаў дакладна ведае, што ведае людзей, якія адмовіліся падпісваць пакаяльныя паперы на імя Лукашэнкі, а таксама тых, хто падпісаў, але застаўся ў няволі. Ён не стаў называць прозвішчы, каб не падставіць людзей.

Нагадаем, што 14 мая суд 2011 года суд Партызанскага раёна Мінска прысудзіў кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ірына Халіп 16 мая 2011 года была асуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Палітвязню можна напісаць: 211445, Віцебская вобласць, Наваполацк-5, ВК-10, 3-і атрад, Саннікаву Андрэю Алегавічу.



Поделиться ссылкой: