Ахоўніку Уладзімеру Гутоўскаму, відаць, не спадабалася беларуская гутарка наведніка, і ён стаў высвятляць, хто такі спадар Такарэнка і што ён робіць у банку. І паколькі Васіль размаўляе выключна па-беларуску, а ахоўнік – па-руску, то ахоўнік і наведнік не паразумеліся.

Як паведамляе “Радыё Свабода»,  ахоўнік выклікаў нарад міліцыі, і міліцыянеры ў касках і з аўтаматамі даставілі Такарэнку ў Цэнтральны РАУС. Але неўзабаве яго адпусцілі, бо нават незнаёмыя Васілю сведкі пацвердзілі, што ў банку ён нічога заганнага не зрабіў.


Поделиться ссылкой: