Кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка адзначае, што гэта першы год Мытнага саюза і называе адчувальнай сітуацыю ў перамоўным працэсе.

“Цяпер вельмі актуальная пазіцыя, якую займае Растя адносна Ўкраіны. Бо ўкраінскі бок выгандлёўвае больш зручныя ўмовы, больш нізкія тарыфы на газ. Што да беларускага боку, то жнівень – гэта час папярэдніх абмеркаванняў і абяцанняў. Але стратэгічна сітуацыя можа прасоўвацца. Рэч у тым, што ў апошнім квартале Расія будзе  злучаць усе тры галіны і будзе запускаць “Паўночную плынь”. То бок газавая сітуацыя мяняецца на прасторы паміж Расіяй і Нямеччынай. І тут трэба будзе стварыць нейкую новую сітуацыю, у якой будзе зразумела, што тыя, хто пайшоў з Растяй на інтэграцыйны працэс, тыя будуць у выйгрышы. Для Расіі цяпер вельмі важна ўпакаваць Украіну, адціснуць тое, што можна. І рухаць яе да падпісання партнёрскіх стасункаў альбо перспэктыўнага ўваходжання ў Мытны саюз. І візіт Мясніковіча ў Маскву ў гэтым плане якраз як добры і злы следчы. Тыя, хто з Расіяй інтэгруюцца, разлічваюць на пэўныя прэферэнцыі”.

Ці могуць быць “газавыя” абяцанні Мясніковічу пэўным адказам Расіі на амерыканскія санкцыі супраць афіцыйнага Мінску?

“Па логіцы, усё ж амерыканскія санкцыі маюць доўгую гісторыю і звязаны са спецыфічным працэсам. З ацэнкай сітуацыі ў Беларусі, калі падаўляюцца палітычныя свабоды і грамадзянскія правы, калі існуюць аўтарытарныя рашэнні і брутальныя дзеянні. Уласна кажучы, Расія і сама гэта не ўхваляе і тут гуляць супраць ЗША расійцы не будуць”.

Поделиться: