Інцыдэнт здарыўся на перасячэнні мяжы Цярэспаль-Брэст. Пасла вывелі з цягніка і адвялі ў зону памежнага кантролю, дзе Марэку Мігальскаму паведамілі, што яго не ўпусцяць у Беларусь. Памежнікі  не патлумачылі прычын такога рашэння, паведамляе польскае агенцтва РАР.

Дэпутат ехаў у Мінск па запрашэнні Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Падчас свайго знаходжання ў Беларусі ён павінен быў сустрэцца з прадстаўнікамі такіх арганізацый, як ПЦ “Вясна”, БХК, БАЖ, а таксама членамі Міжнароднай назіральнай місіі і лідарамі апазіцыі.
Важным пунктам знаходжання Мігальскага ў Мінску павінна была быць сустрэча з сем’ямі палітвязняў, у тым ліку з блізкімі Зміцера Бандарэнкі, шэфства над якім узяў еўрадэпутат.

Нагадаем, што Марэк Мігальскі з’яўляецца намеснікам сябра Дэлегацыі па адносінах з Беларуссю і Еўразвязам. Дэпутат пастаянна сочыць за сітуацыяй у Беларусі і вельмі часта звяртаецца да парламенцкай камісіі з пісьмовымі запытамі ў дачыненні да парушэнняў правоў чалавека і абмежаванні грамадзянскіх свабодhttp://spring96.org/be/news/45161 у нашай краіне.

Поделиться: