Яго пакаралі зняволеннем на 6 гадоў, абвінаваціўшы ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія, па версіі абвінавачання, мелі месца ў беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года ў дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.
“Грамадскі дзеяч з эмацыйнай, дынамічнай манерай паводзінаў”, — так аб ім напісана ў зборніку “Хто ёсць хто ў Беларусі”.
20 гадоў таму падчас путчу ГКЧП на шматтысячным мітынгу Мікалай Статкевіч абвясціў аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў. У 90-я гэты рух карыстаўся аўтарытэтам у народа.
За месяц да абароны доктарскай дысертацыі падпалкоўніка Статкевіча звольнілі з войска.
Пасля гэтага Мікалая Статкевіча абралі старшынёй БСДГ, якая, аб’яднаўшыся з партыяй “Згода”, утварыла Сацыял-дэмакратычную партыю.
Пасля “Маршу свабоды” менавіта Мікалая Статкевіча і Валерыя Шчукіна прыцягнулі да крымінальнай адказнасці. Іх судзілі за арганізацыю несанкцыянаванай дэманстрацыі, якая прывяла да масавых беспарадкаў. Тады абышлося без зняволення. Пасля народных выступленняў у 2004 годзе супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму яго і Паўла Севярынца пакаралі абмежаваннем волі. На волю палітык выйшаў толькі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
Мікалай Статкевіч свой дзень народзінаў сустракае ў Шклоўскай папраўчай калоніі. Туды яго паплечнікі і сябры могуць накіраваць свае віншаванні.
На волі ў палітвязня стары хворы бацька, дзве дачкі і ўнук.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!