Пра гэта піша польскі часопіс “Wprost”.

Еўрадэпутат ад Польшчы Кшыштаф Лісэк назваў дзеянні польскай Генпракуратуры надзвычайным скандалам. Па яго словах, Польшча ўсяляк падтрымлівае беларускую апазіцыю, а тымчасам яе дзяржаўныя органы выдаюць Беларусі аднаго з самых актыўных дзеячаў. 

Як адзначае “Wprost”, дзеянні пракуратуры выглядаюць тым больш дзіўнымі, што яшчэ ў студзені 2011 года кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі прасіў генпракурора Анджэя Сэрэмэта ўважліва аналізаваць усе беларускія запыты пра юрыдычную дапамогу.

Праваабаронца Таццяна Равяка пацвердзіла Еўрарадыё інфармацыю польскага часопіса і дадала, што беластоцкая пракуратура выдала рахункі яшчэ 15 беларускіх грамадзянаў. 

Нагадаем, што Бяляцкага вінавацяць ва ўтойванні даходаў. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Банкаўскія рахункі Бяляцкага Беларусі перад тым адкрыла Літва.

Поделиться: