“Я сапраўды пабачыла раскаянне літоўскіх палітыкаў у тым, што адбылося,” — сказала Наталля Радзіна ў інтэрвію Радыё Свабода адразу пасля свайго выступа. — Я сапраўды пабачыла, што яны адчуваюць сваю віну за тое, што адбылося, за тое, што Літва, дэмакратычная краіна, апынулася замешанай у такім скандале, у такіх дачыненнях з дыктатарскім рэжымам. Безумоўна, я пабачыла заклапочанасць чальцоў камітэта лёсам палітвязняў у Беларусі. Мне гэтая сустрэча дала надзею на тое, што прынцыпы свабоды і дэмакратыі жывыя і іх гатовыя ў Літве абараняць і кіравацца гэтымі прынцыпамі ў сваёй палітыцы ў далейшых дачыненнях з рэжымам у Беларусі”.

Папрасілі прабачэння

У закрытым парламенцкім пасяджэнні, якое працягвалася тры гадзіны, бралі удзел і кіраўнік дзяржаўнай падатковай інспекцыі, і высокія прадстаўнікі Генпракуратуры Літвы, а таксама прадстаўнікі МЗС і Мінюсту.

Усё было дэтальна абмеркавана, – паведаміў адразу пасля пасяджэння Радыё Свабода кіраўнік парламэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” і віцэ-старшыня камітэта замежных спраў сойму Літвы Юсьцінас Каросас:

Міністар юстыцыі Літвы: вінаватая Беларусь

“Мы прызналі, што гэта надзвычай непрыемны інцыдэнт, але ён здарыўся з-за той складанай сітуацыі, у якой мы знаходзімся. Мы маем суседзяў. Суседзяў, як вы ведаеце, не абіраюць. У іх лад, які адрозніваецца ад дэмакратычнага ладу. І калі мы кантактуем з імі на юрыдычнай мове, натуральна, існуюць пэўныя праблемы.  З-за гэтага і здарыўся гэты інцыдэнт. Мы за гэта папрасілі прабачэння, а надалей, прымаючы юрыдычныя рашэнні, будзем пільнаваць і палітычны кантэкст, то бок, з якой дзяржавай мы маем справу, ці не будзе выкарыстаная прававая інфармацыя, каб звесьці і палітычныя рахункі. Камітэт прыняў рашэнне, што будзе створана міжведамасная камісія, каб яна гэты інцыдэнт дэтальна і далікатна вывучыла б і вызначыла б канкрэтныя крокі, як пазбегнуць такіх сітуацый надалей”.

Міністар юстыцыі Літвы Ремігіюс Шымашус, які браў удзел у пасяджэнні, заявіў, што ні ён, ні іншыя яго супрацоўнікі не пакінуць свае пасады, што цяпер не час шукаць вінаватых. Міністар сказаў журналістам адразу пасля заканчэння пасяджэння:

“Беларускі бок злоўжыў механізмам прававой дапамогі дзеля палітычных рэпрэсій. Уся адказнасць за такі учынак ляжыць на тых, хто злоўжыў гэтым механізмам і пасадзіў беларускага праваабаронцу ў турму. А для нас гэта паказвае, што трэба  выпраўляць як сам механізм прававой дапамогі, так і супрацу літоўскіх інстытуцый ў гэтай сферы”.

Пазней у МЗС Літвы віцэ-міністар замежных спраў Аста Скайсгіріце падсумавала: “Па-першае, нам цяпер важна як найдакладней высветліць, з-за якой сістэмнай альбо пэрсанальнай памылкі адбыўся гэты інцыдэнт. Па-другое, мы маем зрабіць захады, каб такія памылкі не паўтарыліся. І трэцяе, мы маем зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Бяляцкаму і ягонай сям’і”.

Бяляцкі вяртаўся ў Беларусь, ведаючы, што Літва выдала інфармацыю аб яго рахунках

Міністар юстыцыі Ремігіюс Шымашус выказаў сваё шкадаванне і сказаў, што далучаецца да ўсіх прабачэнняў за тое, што адбылося, і паабяцаў усебаковую прававую дапамогу як Алесю Бяляцкаму, так і іншым апазіцыянэрам. Міністар юстыцыі адзначыў таксама, што Алесь Бяляцкі ведаў, што інфармацыя аб яго рахунках у Літве была перададзена беларускім уладам, і ў той час знаходзіўся ў Літве, аднак прыняў рашэнне вяртацца ў Беларусь і працягваць працаваць там столькі, колькі будзе магчыма.
 
Кіраўнік парламэнцкага камітэту замежных спраў Літвы Эмануэліс Зінгерыс заявіў, што яго камітэт папрасіў прабачэння за “ненаўмысны адзінкавы выпадак”, калі пацярпеў беларус і сказаў, што цяпер літоўскія установы атрымалі зварот ад прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, якія маюць рахункі ў банках у Літве:
 

“Беларускі бок злоўжыў мэханізмам прававой дапамогі дзеля палітычных рэпрэсіяў. Уся адказнасьць за такі учынак ляжыць на тых, хто злоўжыў гэтым мэханізмам і пасадзіў беларускага праваабаронцу ў турму.

 “Яны баяцца вярнуцца ў Беларусь. Яны зараз за мяжой, палітычныя дзеячы, і яны маюць рахункі ў нашых банках. Мы адказалі і ім, што вельмі шкадуем аб інцыдэнце і просім прабачэння. Мы чальцы ЕЗ і НАТО і мы можам абаперціся на пункт 19 дамовы аб прававой дапамозе, якая дазваляе не перадаваць інфармацыю, калі трэцяя краіна можа злоўжываць гэтымі дадзенымі, калі гэта не супярэчыць нашай бяспецы і нацыянальным інтарэсам. Мы яшчэ абмяркоўваем фармулёўкі, і будзе яшчэ адно паседжанне, а цяпер мы можам толькі падкрэсліць, што вельмі шкадуем і просім прабачэння. Наша краіна вартая даверу. Мы папрасілі урад правесці дадатковае расследванне. Вельмі сорамна”.
 
 Кіраўнік парламэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Юсьцінас Каросас адзначыў, што Літва атрымала добры урок на будучыню:
 
“Гэта надалей не паўтарыцца. Беларуская дэмакратыя павінна мець на ўвазе, што ў Літве яна мае надзейных партнёраў”.

Поделиться: