Пасол праінфармаваў, што Літва вельмі сур’ёзна ставіцца да інцыдэнту і часова прыпыняе прадстаўленне прававой дапамогі паводле двухбаковай дамовы.

Як заявіў Багдонас, Літва адмоўна ацэньвае той факт, што інструменты двухбаковага прававога супрацоўніцтва выкарыстоўваюцца ў палітычных мэтах для пераследу грамадзянскай супольнасці.

Пасол таксама сустрэўся са старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной, кіраўніком Беларускага Хэльсінкскага камітэта Алегам Гулакам і сябрам рады “Вясны”, які часова ўзначальвае арганізацыю, — Уладзімерам Лабковічам.

На сустрэчах абмяркоўвалася сітуацыя, якая склалася вакол арышту Алеся Бяляцкага. Было адзначана, што Літва зробіць усе магчымыя захады дзеля пошуку разьвязання гэтай праблемы.

Алеся Бяляцкага арыштавалі 4 жніўня, у памяшканнях “Вясны” правялі ператрус.

Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс асудзіў арышт Бяляцкага, назваўшы яго чарговым прыкладам пераследу апазіцыі ў Беларусі.

Літва разам з партнёрамі ў ЕЗ будзе надалей актыўна дамагацца вызвалення палітвязняў у Беларусі, адзначае прэс-служба літоўскага МЗС.

Поделиться: