“Сёння, вяртаючыся з ранішняй прабежкі ля пад’езда я сустрэў паштальёна”, — расказвае Анатоль Уладзіміравіч. – Ён кажа: “Для вас вестачка”. Чытаю. Ліст мне даслаў начальнік следчага ўпаўлення папярэдняга расследвання Мінгарвыканкама спадар Казакевіч. Лістом мяне праінфармавалі, што 1 жніўня адноўлены следчыя дзеянні па справе аб “масавых беспарадках”. Якая матывацыя гэтага? У лісце ніякай інфармацыі на гэты конт няма. А раз няма, то матывацыя на маю думку – палітычная. Каб была нейкая праваая матывацыя, то, думаю Казакевіч спаслаўся б на яе. Я думаю, што сілавыя структуры рыхтуюцца да восені і гэта своеасаблівы пасыл не столькі мне, а грамадству. Нам  гавораць, што гучная справа, па якой ужо асуджана больш за 30 чалавек яна адкрыта. І ў гэтую адкрытую справу могуць прыцягнуць любога”.
Нагадаем, што Анатолю Лябедзьку, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і які некалькі месяцаў пасля 19 снежня правёў у СІЗА КДБ, дагэтуль не вярнулі пашпарт і асабістыя рэчы. Палітык застаецца невыяздным з Беларусі.

Поделиться: