У афіцыйным паведамленні пра гэта традыцыйна адзначаецца, што бакі “плануюць разгледзець пытанні саюзнага будаўніцтва”.

Незалежныя эксперты лічаць, што на маскоўскай сустрэчы беларускі прэм’ер Міхаіл Мясніковіч будзе прасіць свайго расійскага калегу Ўладзіміра Пуціна пра новыя крэдыты. Яны надзвычай патрэбны цяпер беларускім уладам, каб вярнуцца да адзінага курсу беларускага рубля.

Поделиться: