Надзвычайнае закрытае пасяджэнне парламэнцкага камітэта замежных спраў Літвы  з удзелам прадстаўнікоў МЗС і мінюсту пачалося адкрытай часткай. Яна складалася з выступу рэдактара сайту “Хартыя-97” Наталлі Радзінай, якая папрасіла палітычнага прытулку ў Літве.

Радзіна распавяла пра сітуацыю ў Беларусі і сітуацыю вакол Алеся Бяляцкага і адказала на пытанні. Пасля таго, як скончылася адкрытая частка, Радзіна, якая не ўдзельнічае ў закрытым паседжанні, паведаміла, што ўбачыла вялізарнае раскаянне літоўскіх палітыкаў. Яна адчула, што яны вельмі пераймаюцца, што Літва была замешаная ў такі непрыгожы скандал, які пашкодзіў міжнароднаму іміджу краіны. І з яе пункту гледжання, гэта дало надзею, што тут палітыкі сабраліся, каб адстаяць прынцыпы дэмакратыі.

Напярэдадні высветлілася, што віцэ-міністар юстыцыі Тумаш Вайткявічус на прэсавай канфэрэнцыі ў пятніцу 5 жніўня зманіў, калі заявіў, што банкі маглі адмовіцца даваць інфармацыю аб рахунках беларускіх грамадзян. Адзін з банкаў, сапраўды, даў такую інфармацыю адразу і добраахвотна. Але іншы банк,  адмовіўся даць гэтую інфармацыю, запатрабаваў у мінюсту падставаў, і толькі пасля таго, як другі віленскі Акруговы суд абавязаў даць інфармацыю, толькі пасля судовага рашэння даў інфармацыю.

Такім чынам, міністэрства юстыцыі спрабавала перакласці адказнасць пра банкі. Высветлілася, што канчатковая рашэнне аб выдачы інфармацыі ў Беларусь прыняла дырэктар дэпартамэнту міжнароднага права міністэрства юстыцыі Аўшра Бернатэне.

Зараз у кулуарах шмат журналістаў, і  ўсе кажуць, што варта чакаць пэўных адставак, таму што нехта павінен прыняць палітычную адказнасць за рашэньні, якія далі падставы для палітычных арыштаў у Беларусі.

Поделиться: