На сённяшні дзень, калі запугванні і прымус сталі збольшага неэфектыўнымі, разгарнулася цэлая індустрыя, з дапамогай якой ствараецца публіка.

Дык вось, 31 ліпеня я прыйшоў у Лідскі гарадскі парк культуры і адпачынку – пасядзець з сябрамі ў летніку, з’есці па шашлыку. На сваё здзіўленне, замест звыклай у гэтым горадзе неякаснай папсы, што звычайна даносіцца з паркаўскіх калонак, я пачуў гукі наладкі жывых інструментаў – бубнаў, гітараў, басоў… Было вырашана ісці на гук – у кутку парка стаяла сцэна, на якой наладжваў апаратуру гурт “ПонедельникЪ”- гурт вельмі вядомы як у межах горада Ліда, так і па-за імі.

Я даўно хацеў пазнаёміцца з  гэтымі хлопцамі, таму падыйшоў да іх і  запытаў:

– Што тут мае адбыцца?

– Рок-канцэрт “За здаровы лад  жыцця”, – адказаў мне басіст  гурта.

Я вельмі ўзрадаваўся, бо сумна вядома, як у беларускай правінцыі справы абстаяць з культурай – яна цалкам замененая шансонам, бязглуздай папсой, начнымі клубамі мясцовага разліву і неякаснымі дыскатэкамі. А тут раптам такая падзея- 3 рок-гурты (“ПонедельникЪ, “Прэмія”, Бровер”) на адной сцэне, а ўваход – вольны.

Пачатак павінны быў быць пададзеным у 20:00, але насамрэч адбылося гэтае толькі недзе ў 20:15.

Мерапрыемства пачалося… І тут мяне чакала галоўнае расчараванне – на сцэну выйшлі нейкія незразумелыя людзі і пачалі спяваць папсовыя песенькі пад фанаграму. Але вядучая, Вікторыя Урбановіч, запэўніла натоўп, што наперадзе іх чакае рок-канцэрт… (прынамсі, як потым аказалася – ў абвестках аб мерапрыемстве ні слова не было аб фанернай папсе – там ішла размова толькі аб року) “Зоркі” мясцовага разліву ўсё працягвалі выступаць, няўмела карыстаючыся фанерай, рокам і не патыхала… Рок-гурты пачалі граць толькі напачатку дзесятай гадзіны. І вось недзе ў 22:00 скончыў граць гурт “Бровер”. Іх вакаліст сказаў гучна ў мікрафон: “Зараз будзе гурт “ПонедельникЪ”. Натоўп пачаў хвалявацца і адабральна крычаць, заклікаючы ўлюбёны гурт падняцца хучэй на сцэну. Але аказалася, што канцэрт скончаны! Вядучая, Вікторыя Урбановіч, паднялася на сцэну і сказала “Понедельника” не будет! Концерт окончен”…

У адказ на тое басіст “Понедельника” падняўся на сцэну і прапанаваў папляскаць у далоні гуртам, якім так і не далі выступіць гэтым вечарам. Гледачы пачалі пляскаць у далоні. Адразу ж арганізатары выключылі ўсю апаратуру. Я вырашыў звярнуцца па каментары да гукарэжысёраў. Яны мне адказалі, што нічога не ведаюць, і што міліцыя забараніла далей праводзіць канцэрт, пасля чаго загадала выключык гукапасільваючае абсталяванне”.

Сёння я стэлефанаваўся з бубначом гурта “Панядзелак”, з якім паспеў пазнаёміцца. Ён сказаў, што напісаў скаргу на дзеянні арганізатараў канцэрту ў выканкам. З ягонай згоды я выкладаю тэкст скаргі, які дапаўняе мой аповед.

 “Здравствуйте! Вчера (31.07.2011 г.), в городском парке проходил концерт “Молодёжь – за здоровый образ жизни”, в ходе которого должно было состояться выступление нескольких коллективов с живой музыкой. Официально было заявлено выступление сначала 3-х, потом 4-х групп, в результате выступило только две! Хотелось бы сделать ряд замечаний и предложений – 1) Организация самого мероприятия. Мне, как участнику самого концерта, о внезапно возникшей программе с выступлением певцов, танцоров, агитбригад и т.п. стало известно не за долго до самого начала концерта!!! Тот факт, что было потрачено время и силы для подготовки к этому концерту, и что наша группа так и не выступила, в силу безответственности организаторов ставит под сомнение их работу по подготовке и проведению данного мероприятия! 2) Даже зная о такой программе, организатором следовало бы начать мероприятие не в 20.00, а намного раньше! В итоге получилось не организованное выступление коллективов, а какой-то сумбур 3) Техническая составляющая. Официально площадка готова к концертам. Что в реальности видим – невозможно было подключить даже освещение, т.к. трансформаторная будка не была рассчитана на такие нагрузки! Нужно сказать отдельное спасибо тем людям, кто выставлял аппаратуру и отвечал за звук на сцене. Ребята сделали свою работу, подключили всё, по мере возможности попытались выстроить хоть какой-нибудь звук! Чего не скажешь о самих организаторах мероприятия, которые на моей памяти уже не в первый раз проявляют свою безответственность в проведении такого рода мероприятий! В связи с этим ,хотелось чтобы вы приняли меры по улучшению организации и проведению концертов с участием живых коллективов!

С уважением , Болондзь Максим, участник группы “ПонедельникЪ”

Кастусь Панямонаў  



Поделиться ссылкой: