Па словах кіраўніка прэс-службы, прыкладна праз гадзіну з нагоды затрымання Бяляцкага знешнепалітычнае ведамства Літвы выступіць з афіцыйным каментаром.

– МЗС не прымала ў гэтым ўдзелу, а наш каментар рыхтуецца.

Ноч Алесь Бяляцкі правёў у ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Менску. Паводле праваабаронцы Таццяны Равякі, кіраўнік цэнтру “Вясна” афіцыйна ўзяты пад варту ў межах крымінальнай справы.

– Алесь Узяты пад варту з учорашняга вечара, ён знаходзіцца на Акрэсціна, 3 сутак ён правядзе там, далей будзе вырашацца пытанне пра прад’яўленне абвінавачвання, будзе далей утрымлівацца пад вартай. Допыт праходзіў у прысутнасці адваката.

У гэтыя хвіліны паплечнікі Бяляцкага па Праваабарончым цэнтры накіроўваюцца ў турму на Акрэсціна з мэтай перадаць праваабаронцу перадачу.


Поделиться: