Санкцыю на расследаванне даў спецыяльны суд, які займаецца разглядам злоўжыванняў прадстаўнікоў улады. Крысцін Лагард падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Следчыя будуць правяраць, ці не ўмешвалася чыноўніца ў 2007 годзе ў судовы працэс паміж бізнесоўцам Бернарам Тапі і банкам Credit Lyonnais.

Бізнесовец судзіўся з-за здзелкі па продажы кампаніі Adidas. У 1992 годзе Бернар Тапі даручыў банку правесці здзелку, а праз год абвінаваціў банк у падмане і звярнуўся ў суд па кампенсацыю ўрону. У 2007 годзе Крысцін Лагард прапанавала бакам звярнуцца ў трацейскі суд. У выніку выйграў Тапі, а дзяржава мусіла заплаціць бізнесоўцу 285 мільёнаў еўра за кошт французскага бюджэту.

Пракуратура лічыць, што тагачасны міністр фінансаў Крысцін Лагард перавысіла свае паўнамоцтвы.

У ліпені 2011 года чыноўніца змяніла Дамініка Строс-Кана на пасадзе дырэктара-распарадчыка МВФ.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»