У адмысловай заяве, размешчанай на сайце Мін’юста, інфармацыя БХК аб тым, што адвакаты Бахціна і Ліпкіна, якія абаранялі ўдзельнікаў Плошчы, не прайшлі пераатэстацыю і будуць пазбаўленыя ліцэнзій.

“Названыя асобы маюць адпаведныя ліцэнзіі, ажыьцяўляюць адвакацкую дзейнасць, і пытанне аб пазбаўленні спецыяльных дазволаў не стаіць на парадку дня”, — гаворыцца ў заяве Мінюста.

Міністэрства запатрабавала ад БХК тлумачэнняў.

БХК 30 ліпеня размясціла на сваім сайце публікацыю, у якой адзначалася, што беларускія праваабарончыя арганізацыі падрыхтавалі зварот да спецдакладчыка ААН у пытаннях незалежнасці судздзяў і адвакатаў, у якім інфармуюць аб пазбаўленні адвакацкіх ліцэнзій Бахцінай, Ліпкінай, Агеевай і іншых фактах ціску абаронцаў арыштаваных за Плошчу.

 



Поделиться ссылкой: