Самым малодшым школьнікам дадуць магчымасць вучыцца ў дзіцячым садку, іншым дзецям давядзецца хадзіць у школу за 8 кіламетраў, якая знаходзіцца ў вёсцы Пасека.

У дзіцячым садку пакуль робіцца рамонт. Бацькі паведамілі “Народнай Волі”, што абсталяваннее не прыдатна для заняткаў школьнікаў. Апроч таго, колькасць дзяцей павялічылася больш як у паўтара раза. Такім чынам парушаюцца і санітарныя нормы.

Мясцовыя ўлады адмовіліся адкрыць старую школу, яны патлумачылі, што школа стала малакамплектная. Насамрэч у ёй засталося 46 вучняў ад 1 да 10 класаў. Бацькі школьнікаў падалі калектыўную скаргу загадчыцы раённага аддзела адукацыі. Яны запэўнілі, што будуць дабівацца стварэння нармальных умоў для адукацыі сваіх дзяцей.

Поделиться ссылкой: