“Прычына беларускіх эканамічных цяжкасцяў і палітычнай ізаляцыі — у сістэме «Луканомікі» ў эканоміцы і палітычнай сферы, – дадаў ён – Таму я лічу, што тэма для дыскусіі са спадаром Лукашэнкам — гэта пераход Беларусі да дэмакратыі і ягоны сыход з улады. Для яго было б лепш вучыцца не ў Мубарака ці Кадафі, але браць прыклад з польскага генерала Ярузэльскага ў 1989 годзе”.

Генерал Ярузэльскі, апошні камуністычны лідар Польшчы, падаў у адстаўку пасля дамовы з апазыцыяй аб правядзенні дэмакратычных выбараў.

Сікорскі падкрэсліў, што Польшча плануе скарыстаць сваё цяперашняе старшынства ў Еўразвязе, каб узмацніць кантакты з ўсходнімі суседзямі ЕЗ і аднавіць імпульс да пашырэння Еўразвязу.

Поделиться: