“Рэзкі кантраст з ашаламляльнымі падзеямі, якія разгарнуліся ў Паўночнай Афрыцы падчас “арабскай вясны”, становіць сітуацыя ў Беларусі, дзе, падобна, пачалася доўгая зіма, тармажэнне ў галіне правоў чалавека і асноўных свабод… Мы працягваем працаваць над тым, каб АБСЕ і міжнародная супольнасць засяродзіліся на праблемах, узнятых у дакладзе”, — сказаў спадар Гордан.

У сваю чаргу, памочнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр звярнуў увагу на тое, што Беларусь адмовілася працягнуць мандат офісу АБСЭ ў Мінску і перашкаджала працы Маскоўскага мэханізму, не пусціўшы ў краіну спецдакладчыка АБСЕ.

АБСЭ мае некалькі механізмаў для назірання за тым, як яе чальцы выконваюць абавязанні ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі (г. зв. чалавечае вымярэнне). Маскоўскі механізм дазваляе ўдзельнікам арганізацыі ініцыяваць спецыяльныя місіі незалежных экспэртаў для дапамогі ў развязанні пэўных праблем на тэрыторыі краін АБСЕ. У красавіку 14 чальцоў АБСЕ падтрымалі прымяненне гэтага механізму для расследвання сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле слоў Познэра, Беларусь таксама супрацьдзейнічала кансэнсусу па парадку дня паседжання АБСЕ, прысвечанага чалавечаму вымярэнню. Гэтае паседжанне плануецца правесці ў Варшаве з 26 верасня па 7 кастрычніка.

“Абструкцыянісцкімі паводзінамі Беларусь толькі прыцягвае больш увагі да сваёй дрэннай рэпутацыі ў галіне правоў чалавека”, падкрэсліў Майкл Познэр.

Поделиться: