Хаця гэтыя звесткі у Вярхоўным судзе не пацвердзілі, параіўшы звяртацца па інфармацыю ў пачатку жніўня.

Байкова займалася расследаваннем гучных карупцыйных спраў, напрыклад, аб хабарніцтве і кантрабандзе на мытні “Заходні Буг”. Але сама была абвінавачана ў злоўжываннях, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, незаконных затрыманнях і іншых злачынствах – усяго па 5 артыкулах крымінальнага кодэксу.

Па словах вядомага праваабаронцы Гары Паганяйла, гэтыя абвінавачванні – толькі адзін бок “справы Байковай”:  

– Мы ведам сапраўдную прычыну, чаму Байкову прыцягваюць да адказнасці, яна занадта глыбока капнула. Выйшла на тых фігурантаў, так званых “недатыкальных людзей” у генеральскіх пагонах. Усё гэта раследванне эпізодаў па кантрабандзе, па “крышыванню” мяжы, мытні закранула высокія чыны, гэта ўжо аказалася недазваляльна і ёй далі па руках, прычым вельмі сур’ёзна. Яе адсунулі ад разгляду справы, пасадзіўшы ў ізалятар КДБ.

Крымінальная справа супраць Байковай была ўзбуджана 24 лютага 2010 года старшынёй КДБ Вадзімам Зайцавым. Пасля 6 месяцаў знаходжання у СІЗА КДБ мера стрымання для яе была зменена на хатні арышт. На суд яе прывозілі пад вартай. Па некаторых звестках, Байкова ўжо звольнена з Генеральнай пракуратуры, але ў самой пракуратуры гэтыя звесткі не каментуюць. 


Поделиться: