“Маразм. У Савецкім Саюзе нават такога марзаму не было. Гэта няўклюдная спроба ўзаконіць уласнае беззаконне”, – адзначыў ён.

“Было б смешна, калі б не было так сумна. Гэта за межамі здаровага сэнсу і логікі. Калі далей так пойдзе, то нам давядзецца атрымліваць дазволы на тое, каб дыхаць, хадзіць, жыць. Вось новыя далягляды для нашай заканадаўчай улады”, – сказаў Павел Севярынец, паведамілі “Народная Волі” у БХД.

Беларускія ўлады распрацавалі законапраект, які значна абмяжоўвае магчымасць правядзення мітынгаў, дэманстрацый, флэшмобаў і іншых акцый пратэсту. Так, плануецца прыраўняць да пікетавання “сумесную масавую прысутнасць грамадзян у загадзя вызначаным грамадскім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) і вызначаны час для здзяйснення загадзя вызначанага дзеянні ці бяздзейнасці, арганізаванай (у тым ліку праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт або іншыя інфармацыйныя сеткі) для публічнага выказвання сваiх грамадска-палітычных настрояў або пратэсту”.

Поделиться: