Цім Сабакін ці Андрэй Іваноў быў галоўным рэдактарам часопіса “Трамвай” напрацягу ўсёй гісторыі гэтага незвычайнага выдання. З 1990 да 1995 года ў дзіцячым часопісе дарослыя знаходзілі арыгінальныя і вострыя артыкулы, а дзецям падабалася маляўнічая афарбоўка. Пры гэтым на старонках “Трамвая” друкаваліся аўтары, забароненыя ў Савецкім саюзе, падымаліся зусім недзіцячыя пытанні.

Часопіс меў арыгінальнае афармленне і падараваў сваім чытачам немала тэм для дыскусій і самаразвіцця.
Праз шаснаццаць годоў пасля публікацыі апошняга нумара Цім Сабакін вырашыў парадаваць аматараў “Трамвая” і перавыдаць падшыўку часопіса за 1991 год.

Былы калектыў “Трамвая” не збіраецца спыняцца на настальгічных перавыданнях. Пасля выхаду ўсіх падшывак, рэдакцыя плануе сабрацца нанава і працягнуць публікацыю часопіса.