Міліцыя такім чынам збіраюцца праверыць датычнасць Ліпковіча да злачынства па артыкуле 370 КК «Абраза дзяржаўных сімвалаў».
Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу па факце абразы дзяржаўнай сімволікі ў блогу Lipkovich.livejournal.com яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня. Потым справа перададзеная ў ГУУС Мінгарвыканка.
Гаворка вядзецца пра графічныя выявы, якія былі змешчаны ў дзённіку 25 верасня 2010 года і 5 мая 2011. Паводле 370 артыкула прадугледжаная санкцыя да аднаго года абмежавання волі.
«Ваенных злачынстваў я не здзяйсняў. Дзяржаўную сімволіку таксама не абражаў», — пракаментаваў Ліпковіч справу для «НН».
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!