Як паведамляе Польскае радыё для Беларусі, міністры абмеркавалі прыярытэты старшынства Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе, сітуацыю ў Беларусі, пытанні дамовы аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС, становішча ў Паўночнай Афрыцы ды шэраг іншых пытанняў.

Падрабязнасці кансультацый, якія тычыліся беларускай праблематыкі, не паведамляюцца. Але і пазіцыя Варшавы, і пазіцыя Лондана на гэты конт вядомая: вызваленне палітвязняў галоўная ўмова для пачатку хоць якой-нібудзь размовы з Мінскам. Паколькі пакуль сітуацыя толькі пагаршаецца, то Еўропа нават абмяркоўвае нават новыя санкцыі. Так, дэпутат Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч лічыць, што ЕС павінен узяць пад увагу сітуацыю са Зміцерам Бандарэнкам і нават увесці дадатковыя эканамічныя санкцыі ў выпадку, калі Зміцера вернуць у турму.

Нагадаем, што Бандарэнку днямі была зроблена аперацыя на хрыбце. Яцэк Пратасевіч пракансультаваўся з польскімі нейрахірургамі, якія на падставе медыцынскіх дакументаў, што перадала сям’я Бандарэнкі, зрабілі заключэнне, што яму патрабуецца доўгая рэабілітацыя, а цяжкая праца ўвогуле забаронена. Польскія дактары прыйшлі да высновы, што накіроўваць Бандарэнку назад у СІЗА альбо ў калонію пасля такой аперацыі нельга, гэта пагражае яму інваліднасцю.