І выйграла яго Саша, усталяваўшы нацыянальны рэкорд краіны, праплыўшы дыстанцыю за 53,45 секунды. Абсалютна такі ж вынік паказала дацкая плаўчыха Жанет Отсэн. Так што на вышэйшую ступень п’едэстала сусветнага першынства сяброўкам-саперніцам прыйшлося ўздымацца разам.

Шанхайскае золата сусветнага першынства – першая ўзнагарода такога ўзроўню. У 2007- м годзе Аляксандра займала другое месца на чэмпіянаце свету, на дыстанцыі 50 метраў на спіне.