На заклік  беларускіх актывістў Юрася Карэтнікава і Вячаслава Сіўчыка адклікнуліся 9 украінскіх палітычных партый: БЮТ, Наша Украіна, УНП, ВО Свабода, КУН, Уна-Унсо і інш. Агулам у акцыі ўдзельнічала больш за 70 чалавек,  траціну з якіх складалі беларусы, што жывуць у Кіеве. 

Акцыя пачалася з гімна-малітвы Магутны Божа. Выступоўцы з абодвух бакоў падкрэслівалі важнасць Незалежнасці Беларусі для суседзяў і Еўропы. Таксама была выказана салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і народам.

Мерапрыемства скончылася выступам беларускага барда.