13.34

Акцыя завяршылася. Яе ўдзельнікі пайшлі на выхад па два, тры чалавекі.

13.25

Да канца акцыі застаецца пять хвілін. Па-ранейшаму нічога не адбываецца.

У закрытым рынку – некалькі дзесяткаў супрацоўнікаў міліцыі, большая частка – на тэрыторыі сезоннага рынку.

13.20

Трое ўдзельнікаў акцыі знаходзяцца перад закрытым шапікам на рынку пад дахам. Яны кажуць, што прыйшло каля 20 чалавек, але ўбачыўшы, што колькасць супрацоўнікаў міліцыі ў разы перавышае колькасць удзельнікаў акцыі, вырашылі не апладзіраваць, а толькі прайсціся па рынку.

Адна з удзельніц акцыі паведаміла “Народнай Волі”, што на такую малую колькасць удзельнікаў акцыі маглі паўплываць рэпрэсіі і тое, што акцыі адбываюцца на голым энтузіазме. Магчыма, па яе словах, у рамках кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” з’явіцца нейкі новы фармат правядзення акцый.

13.08

Пакуль што на рынку нічога не адбываецца. Удзельнікаў запланаванай акцыіі не відаць. Міліцыянеры, здаецца, не ведаюць, што рабіць.  

12.53

Каля Камароўскага рынку з’явіліся супрацоўнікі амбасады ЗША у Белару, у тым ліку Часовы Павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан.

Міліцыянеры перадаюць аб іх з’яўленні па рацыі начальству.

12.38

На тэрыторыі рынку стаяць два мінібусы, у якія звычайна закідваюць затрыманых удзельнікаў акцый.

12.35

Насупраць Дома быта, які размешчаны на тэрыторыі Камароўскага рыку, знаходзіцца два міліцэйскіх аўтобусы. Тут жа шмат супрацоўнікаў міліцыі і людзей у цывільным.

12.28

У дварах, прылеглых да Камароўскага рынку, шмат супрацоўнікаў праваахоўчых органаў у цывільным.

* * *

"Маўклівыя" акцыі перакінуліся на рынкі (онлайн-рэпартаж + фота)

Фота Віталя Гарбузава

Поделиться: