Пастанова аб супрацоўніцтве вызначае мэты, асноўныя напрамкі, формы і парадак абмену інфармацыяй з прыцягненнем тэрытарыяльных органаў пракуратуры і упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры

Міністэрствам культуры і Генеральнай пракуратурай плануецца ажыццяўляць супрацоўніцтва па пытаннях правядзення сумесных праверак выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, абмену інфармацыяй пры ажыццяўленні кантрольных дзеянняў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, прыняцця мер арганізацыйнага і прававога характару ў мэтах забеспячэння аховы, належнага выкарыстання і ўтрымання помнікаў даўніны.