Пакуль што вядома толькі пра адну падзею, якую плануюць наладзіць апазіцыйныя колы краіны — 27 ліпеня а 14-й гадзіне прадстаўнікі аргкамітэта па святкаванню 20-годдзя Незалежнасці Беларусі дадуць прэс-канференцыю ў офісе Руху “За Свабоду”. Удзел у ёй возьмуць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксей Шэін і намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Поделиться: