«Я рашуча асуджаю пакаранні смерцю Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі ў Беларусі, пра якія стала вядома з дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Я ведаю, якія жудасныя злачынствы здзейснілі гэтыя двое мужчын, і мае думкі з ахвярамі і іх роднымі. Тым не менш, Еўрапейскі Саюз выступае супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах і заклікае Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя ў якасці першага крока да поўнай адмены смяротнага пакарання», — заявіла Кэтрын Эштан.