Старшынстваваў на мерапрыемстве кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей. 

Аб падрабязнасцях сустрэчы “Народнай Волі” распавяла сябра Грамадска-кансультацыйнага савета Жанна Грынюк.

— Размова на сустрэчы ішла аб працы ініцыятыўнай групы Грамадска-кансультацыйнага савета. У яе склад уваходзяць праваабаронца Алег Гулак, філосаф Вячаслаў Оргіш, старшыня ГА “Таварыства беларускай мовы” Алег Трусаў, палітык, уладальнік інтэрнэт-партала TUT.BY Юрый Зісер, грамадскі дзеяч Уладзімір Нісцюк і іншыя. Цягам апошніх шасці месяцаў мы рэгулярна збіраліся і аналізавалі вопыт і практыку лепшых сусветных Грамадска-кансультацыйных саветаў. Мы вывучалі іх рэгламенты, вопыт іх дыялогу ў сваіх краінах і, зразумела, супастаўлялі з тым, як працуе наш савет. Пасля доўгіх дыскусій прыйшлі да высновы, што нашаму савету ў новых сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах трэба змяніць фармат працы.

Раней Грамадска-кансультацыйны савет быў надзелены толькі адной, “экспертнай”, функцыяй. Ініцыятыўная група выйшла да Уладзіміра Макея з прапановай аб тым, каб Грамадска-кансультацыйны савет быў надзелены “дыялогавай” функцыяй. Мы павінны быць не толькі экспертамі, якія даюць парады па нейкіх сацыяльна-эканамічных пытаннях, а і ўдзельнікамі дыялогу паміж уладай і грамадзянскай супольнасцю. Пакуль наша папанова ўхвалена вусна. Абмяркоўвацца яна будзе на жнівеньскім пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнага савета, якое пройдзе ў пашыраным складзе.

Поделиться: