Вядомы тэлежурналіст упэўнены, што беларусам давядзецца шмат часу і сілаў выдаткаваць на тое, каб выправіць памылкі Лукашэнкі ды ягонага рэжыму. “Гэта праклён беларусаў на мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў. Ён скраў у нас будучыню і перспектывы стаць чальцом сям’і цывілізаваных дзяржаваў”.

Журналіст нагадвае, што да прыходу Лукашэнкі да ўлады Беларусь мела большая шансы на інтэграцыю ў Еўропу – і эканамічную і палітычную. “17 гадоў кіравання Лукашэнкі – гэта час страчаных магчымасцяў. Гэта скрадзеныя ў нас 17 гадоў, – гаворыць Павел Шарамет. – Не заслуга Лукашэнкі ў тым, што пры канцы лёту Савецкага Саюзу запас эканамічнай ды прамысловай магутнасці Беларусі быў такім высокім, што дазволіў жыць, нічога не змяняючы, 20 гадоў пасля распаду СССР. Віна Лукашэнкі ў тым, што той магутны эканамічны патэнцыял, што ў нас быў, Беларусь згубіла і пераўтварацца з развітай прамысловай еўрапейскай краіны ў адсталую сельскагаспадарчую ўскраіну – альбо Расейскай імперыі, альбо Еўропы”.

Павел Шарамет называе сённяшнюю Беларусь краінаю згубленых магчымасцяў. “Мы маглі б жыць лепш, цікавей, свабодней. А жывем як зацкаваныя, запалоханыя, забітыя людзі”, – заявіў Павел Шарамет у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

Поделиться: