20.11

Затрыманых каля кінатэатра “Перамога” прывезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Мінска.

20.00

Акцыя скончана. Між тым міліцэйскія машыны патрулююць вуліцы.

Куды адвязуць затрыманых удзельнікай акцыі пакуль не вядома.

19.48

Адзін аўтобус поўнасцю забіты людзьмі, якіх схапілі каля кінатэатра, колькі іх там – падлічыць немагчыма. У другім аўтобусе зараз толькі чатыры затрыманых.

19.42

На вуліцы Камсамольская людзей хапалі брутальна. Вядома, што затрымана маці Мікіты Ліхавіда і Дзмітрый Буянаў, сын журналісткі “Народнай Волі” Любові Лунёвай.

Дарэчы, людзі прасілі супрацоўнікаў у цывільным, каб тыя прадставіліся, як гэтага патрабуе закон. Закон быў парушаны.

19.38

Каля кінатэатра хапаюць людзей і закідваюць у міліцэйскія аўтобусы. Колькасць затрыманых пакуль што невядома.

19.36

Група ўдзельнікаў акцыі дабегла да кінатэатра “Перамога”, але там ужо стаяць аўтазакі.

19.34

Каля рэстарана “Крыніца” схапілі і закінулі ў аўтобусы не менш за дзесять чалавек.

19.31

Да ГУМа паехалі аўтобусы са спецназаўцамі.

19.20

Каля ГУМа тым часам група людзей пачала апладзіраваць. Спецназаўцы пабеглі туды.

19.28

Па рацыях разнеслася каманда, забіраць толькі самых актыўных, астатніх выціскаць з плошчы.

19.26

Да кансерваторыі, куды адціскаюць частку людзей, пад’ехалі тры аўтобусы.

19.24

Пакуль людзей выціскалі з плошчы ў бок вуліцы Рэвалюцыйная,  на плошчу прыйшло яшчэ некалькі дзесяткаў чалавек.  Тут жа на плошчы з’явіліся і людзі ў цывільным, якія сталі ланцугом і адціскаюць людзей у бок вуліцы Леніна.

19.22

Тры машыны пад’ехалі да знака “нулявы кіламетр”.  Людзі, якіх выціскаюць з плошчы, пачалі апладзіраваць. Ім у падтрымку апладзіруюць тыя, хто знаходзіцца на другім баку праспекта.

19.19

Спецназаўцы выстраіліся ланцугом і пачалі выцясняць людзей ад праезжай часткі ў бок Палаца рэспублікі, за якім стаяць спецмашыны.

19.18

Зноў не працуе сайт сацыяльнай сеткі “вКонтакте”, праз якую каардынуюцца “маўклівыя” акцыі. Чытаць “вКонтакте” можна праз ананімайзер www.cameleo.ru.

19.16

Міліцыянер з мегафонам  заклікае людзей пакінуць плошчу.  Між тым ніхто не збіраецца сыходзіць.   

19.14

Каля знака “нулявы кіламетр” сабралася група людзей – некалькі дзесяткаў. Іх атачылі людзі ў цывільным з рацыямі. Там таксама шмат журналістаў.

19.12

Здаецца, у бок Кастрычніцкай плошчы пачалі падцягвацца ўдзельнікі акцыі.

19.09

Па перыметру ад ГУМа да Кастрычніцкай плошчы вельмі шмат супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Прыкладна  адзін са ста ў форме.

18.57

На Кастрычніцкую  плошчу прыйшоў прэс-сактарат мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. Журналісты падарылі яму яго фотаздымак у рамачцы, зроблены падчас мінулай “маўклівай” акцыі  13 ліпеня.

18.55

Карэспандэнт “Народнай Волі” перадае, што на праспекце Незалежнасці і на вуліцы Энгельса вельмі шмат жанчын у міліцэйскай форме. Да гэтага дня такой колькасці жанчын-міліцыянераў на акцыях не заўважалася.

18.50

Каля Кастрычніцкай плошчы — на рагу вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці — сабралася шмат  супрацоўнікаў міліцыі і людзей у цывільным з рацыямі і відэакамерамі.

Між тым плошча пакуль не перакрыта. Гарадскі траспарт працуе.

18.42

Ад плошчы Перамогі да Кастрычніцкай плошчы праезд для аўтамабіляў закрыты. Прапускаюць толькі гарадскі транспарт і машыны хуткай дапамогі.

18.12

Міікрааўтобусы з  людзьмі ў цывільным зараз знаходзяцца ля Дома афіцэраў, Палаца прафсаюзаў, за Палацам рэспублікі і ў прылягаючых да Кастрычніцкай плошчы дварах. Плошча, такім чынам, ачэплена.  

18.05

Наш карэспандэнт перадае, шта за Домам урада зараз стаіць чатыры аўтобусы з людзьмі ў цывільным. А да самой акцыі яшчэ амаль гадзіна.

* * *

Напярэдадні мерапрыемства яго арганізатары (кіраўнікі суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку») распаўсюдзілі прэс-рэліз, у якім паведамлялі, што акцыя павінна пачацца каля ГУМа, на праспекце Незалежнасці.

У рэгіёнах акцыі таксама адбываліся на цэнтральных плошчах гарадоў.

Карэспандэнты “Народнай Волі” перадавалі з месца правядзення “маўклівай” акцыі ў сталіцы.

“Маўклівая” серада вярнулася ў ранейшы фармат  (онлайн-рэпартаж +фота + відэа)

“Маўклівая” серада вярнулася ў ранейшы фармат  (онлайн-рэпартаж +фота + відэа)

“Маўклівая” серада вярнулася ў ранейшы фармат  (онлайн-рэпартаж +фота + відэа)

“Маўклівая” серада вярнулася ў ранейшы фармат  (онлайн-рэпартаж +фота + відэа)

 

“Маўклівая” серада вярнулася ў ранейшы фармат  (онлайн-рэпартаж +фота + відэа)

Поделиться: