Мясцовыя жыхары гэтых вёсак распавядаюць, што да вайны яўрэяў там не было. Іх туды прывезлі фашысты і там забілі. Прычым, у Жылічах былі забіты яўрэі мужчынскага полу (ўсяго каля 200 чалавек), а ў Ахоцічах забілі 130 яўрэяў.

25 ліпеня знак у вёсцы Святая Воля будза адкрыты пасля рэстаўрацыі, а ва ўрочышчы Ялаваста – новы. Гэтыя населеныя пункты знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці. У Святой Волі забілі больш за 400 чалавек, а ў Ялавасце — каля 200.

Памятныя знакі ахвярам Халакоста ў Беларусі ўсталяваныя па ініцыятыве Камісіі па ўшанаванні памяці ахвяраў Халакоста, лідарамі найбуйнейшых яўрэйскіх суполак Беларусі. Таксама ўнёсак у гэтую працу зрабілі Камісія, якую фінансуе фонд Саймана Марка Лазаруса, фонд сям’і Майлса і Мэрэлін Клетэр, а таксама фонд сям’і Ўорэна і Бэвэрлі Гэйслер.

За апошнія 9 гадоў у розных рэгіёнах Беларусі ўсталявана 54 памятныя знакі.