Ля прэзідэнцкай Адміністрацыі зараз ідзе рэканструкцыя гасцініцы “Кастрычніцкая” пад пяцізоркавы “Прэзідэнт-атэль”. Кран, які працаваў на будоўлі, у нейкі момант рухнуў на зямлю, а машына, на якой і быў замацаваны кран, бы паплавок узляцела ў паветра.

— Напэўна, вадзіцель вельмі цяжкі груз вырашыў падняць, вось стралу і пацягнула да зямлі, — меркавалі людзі, якія сабраліся ля месца здарэння.

Тым часам месца здарэння было ачэплена спецагароджай, прыехалі супрацоўнікі ДАІ і МНС.

Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, кран нічога не пашкодзіў.

Цікава, што побач з машынай, якая стаяла ўверх нагамі, красавалася аб’ява: “Тут магла б быць ваша рэклама!”

Фота аўтара.