Між тым іншая сітуацыя з інвалютнымі дэпазітамі. Тэндэнцыя па іх зніжэнні працягвалася і ў чэрвені, хаця ў трэцяй дэкадзе месяца сітуацыя стабілізавалася. Па папярэдніх звестках, тэрміновыя ўклады працягвалі расці і ў першай дэкадзе ліпеня. Так, калі ў маі інвалютныя дэпазіты зменшыліся ў эквіваленце на 469,3 мільёна долараў ЗША, то ў чэрвені — у эквіваленце на 240,2 мільёна долараў ЗША і на пачатак ліпеня склалі ў эквіваленце амаль 3,5 мільярда долараў ЗША.

У цэлым рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках ў пераліку на нацыянальную валюту на 01.07.2011 склалі звыш як 27,4 трыльёна Br.